У нашай дзяржаве чыноўнікі перыядычна вельмі любяць вырашаць за іншых грамадзянаў, што гэтым “іншым” патрэбна.
Што ім есці, як апранацца і на чым ездзіць. У прыватнасці некаторыя грамадзяне РБ перамяшчаюцца ў прасторы з дапамогай інвалідных калясак. Чыноўнікі заўжды згадваюць пра іх 3 снежня, на Міжнародны дзень інваліда, але жыццё пасля гэтага дня не заканчваецца.
Для інваліда-калясачніка лета – той перыяд, які дае найболей свабоды ў перамяшчэннях. Дажджы і снег не спрыяюць зручнаму перамяшчэнню на калясцы, асабліва ў правінцыі. Што мы маем? Частка беларускіх калясачнікаў атрымалі ад дзяржавы электракаляску. Бясплатна. Здаецца, жыві і радуйся: вывучай новыя маршруты, падарожнічай на вялікіх хуткасцях!
Не ўсё так проста, спадарства! Беларусы з фізічнымі абмежаваннямі, што атрымалі электракаляскі, у большасці выпадкаў іх якасцю незадаволены. Чаму? Электракаляска айчынная. Насцярожвае? Насцярожвае. Таму што беларускія вытворцы не маюць звычкі ўлічваць патрабаванні чалавека і патэнцыйнага кліента. Так атрымалася і з беларускай электракаляскай.
Дзяржаўныя грошы, дакладней грошы падаткаплацельшчыкаў ў чарговы раз скарыстаны недастаткова правільна. Іх патрацілі на тэхніку, якой немагчыма карыстацца. Інвалід-калясачік з Лёзна Віктар Міхальчанкаў зрабіў своеасаблівае дасследаванне пра беларускую электракаляску. Да якога далучыў фота і відэа іншага калясачніка Сяргея Грычэнкі, які на сваім прыкладзе паказаў, што тэхніка – небяспечная і амаль бескарысная. Е выконвае пастаўленых задач. Чаму? Каляска няўстойлівая, дрэнна манеўруе і не можа пераадолець нават маленькі парог у хаце. Карыстацца ёй на вуліцы проста небяспечна: можна перакуліцца і страціць рэшткі здароўя. Пры гэтым беларуская электракаляска мае хуткасны рухавік – адзіны плюс новай “тэхнікі”. Пасля некаторых спадзяванняў беларускія інваліды зноўку збіраюць грошы на патрыманыя, але надзейныя замежныя каляскі. Спадарам чыноўнікам гэта падаецца дзіўным, але… Калясачнікі лепш ведаюць, якая тэхніка ім патрэбна.
Дар’я Ліс, Радыё Рацыя
.
Перевод на русском
Белорусские инвалиды получили первые электроколяски
В нашем государстве чиновники периодически очень любят решать за других граждан, что им нужно.
Что им есть, как одеваться и на чем ездить. В частности некоторые граждане РБ перемещаются с помощью инвалидных колясок. Чиновники всегда упоминают о них 3 декабря, на Международный день инвалида, но жизнь после этого дня не заканчивается.
Для инвалида-колясочника лето – тот период, который дает наибольшую свободу в перемещениях. Дожди и снег не способствуют удобному передвижению на коляске, особенно в провинции. Что мы имеем? Часть белорусских колясочников получили от государства электроколяску. Бесплатно. Кажется, живи и радуйся: изучай новые маршруты, путешествует на больших скоростях!
Не все так просто, господа! Белорусы с физическими ограничениями, которые получили электрокаляски, в большинстве случаев их качеством недовольны. Почему? Электроколяска отечественная. Настораживает? Настораживает. Потому что белорусские производители не имеют привычки учитывать требования человека и потенциального клиента. Так получилось и с белорусским электроколяской.
Государственные деньги, точнее деньги налогоплательщиков в очередной раз использованы недостаточно правильно. Их потратили на технику, которой невозможно пользоваться. Инвалид-калясочник из Лиозно Виктор Михальченков сделал своеобразное исследование белорусской электрокаляски. К статье присоединил фото и видео другого колясочника Сергея Гриченко, который на своем примере показал, что данная техника – опасная и почти бесполезна. Не выполняет поставленных задач. Почему? Коляска неустойчива, плохо маневрирует и не может преодолеть даже маленький порог в доме. Пользоваться ей на улице просто опасно: можно опрокинуться и потерять остатки здоровья. При этом белорусская электрокаляска имеет скоростной двигатель – единственный плюс новой «техники». После некоторых надежд белорусские инвалиды снова собирают деньги на поддержанные, но надежные зарубежные коляски. Господам чиновникам это кажется странным, но … колясочники лучше знают, какая техника им нужна.